Ірына Крыўко выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах. Віншуем!

20 февраля 2019

Некалькі хвілін таму фінішавала апошняя ўдзельніца індывідуальнай гонкі чэмпіянату Еўропы. Зараз можна з упэўненасцю канстатаваць: Ірына Крыўко - бронзавы прызёр хатняга турніру. Наша біятланістка ў няпростых пагодных умовах паказала добрую стральбу, дапусціўшы на чатырох агнявых рубяжах усяго два промахі. Ірына Крыўко саступіла пераможцы шведцы Хане Эберг 41 секунду. Такім чынам, ужо першы дзень чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах становіцца медальным для нашай зборнай.