Ілья Івашка выйшаў у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Марселі

23 февраля 2018

Ілья Івашка абгуляў Станіслава Ваўрынку і выйшаў у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Марселі. Беларус – 193-ці ў сусветным рэйтынгу выйграў першы сет у 13-ай ракеткі свету з лікам 6:4, а другі быў спынены пры ліку 1:1 з-за адмовы швейцарца працягнуць матч. У чвэрцьфінале Івашка згуляе з французам Нікаласам Маю, які займае сотую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.