Жаночая зборная Беларусі па баскетболе завяршае падрыхтоўку да алімпійскага адборачнага турніру

7 июня 2016

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе двума матчамі супраць каманды Польшчы завяршае падрыхтоўку да алімпійскага адборачнага турніру, які стартуе ў панядзелак у французскім Нанце. Гульні з полькамі пройдуць сёння і заўтра на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход свабодны.