Гульні ў Пхёнчхане пройдуць без Бьёрндалена

15 января 2018

8-разовы алімпійскі чэмпіён не выканаў умовы адбору ў каманду Нарвегіі. У гэтым сезоне Уле-Эйнар не паднімаўся вышэй за 18-е месца, і трэнерскі штаб вырашыў не ўключаць яго ў склад, хоць алімпійскі камітэт Нарвегіі падтрымліваў кандыдатуру спартсмена. 27 студзеня Бьёрндалену споўніцца 44 гады, і ён не прапускаў Алімпіяды, пачынаючы з Ліліхамера ў 94-м. Гульні ў Паўднёвай Карэі сталі б для мужа Дар'і Домрачавай сёмымі.

Не паедзе ў Пхёнчхан і адна з лепшых біятланістак планеты Габрыэла Коўкалава. У яе іншая прычына: праблемы са здароўем. Праз траўму ікраножнай мышцы чэшка не выступала ў гэтым сезоне. Пры гэтым Коўкалава рэзка выступала за адхіленне ад Алімпіяды зборнай Расіі. У Габрыэлы ёсць два сярэбраныя алімпійскія медалі і адзін бронзавы.