Рыхтуецца да адкрыцця Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

11 марта 2024

У цэнтры самага маштабнага "кніжнага горада" Беларусі будуюць плошчу Перамогі. Такая канцэпцыя нацыянальнага стэнда XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Адкрыццё ўжо 14 сакавіка.

20 краін свету (Беларусь сярод іх) традыцыйна аб'яднаюць пад дахам "рамонкі", ён жа выставачны цэнтр "БелЭкспа". Арганізатары ўпершыню сутыкнуліся з недахопам плошчаў. Так, удзельнікі вырашылі пашырыць свае "офісы". Галоўным госцем стане Іран. З ісламскай рэспублікі адпраўлена паўтысячы выданняў. Немалую бібліятэку прапануе і Кітайская Народная Рэспубліка, вязуць класіку і сучасныя кнігі. Беларусь жа загаворыць з чытачамі пра 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прэм'еры - у вокладках выдавецтваў "Мастацкая літаратура" і "Беларусь".

У апошні дзень працы кніжная выстава-кірмаш упершыню будзе працаваць да позняга вечара. А неафіцыйным стартам падзеі стане "мазгавы штурм" з людзьмі па той бок кнігі. Сімпозіум "Пісьменнік і час" прысвяцяць "партнёрству ў імя будучыні".