Гродна прымае рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд

12 апреля 2014

Прафесійныя хакейныя баталіі на мінскіх арэнах - ужо ў маі, ну а пакуль Гродна прымае 7-я рэспубліканскія спаборніцтвы сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. І тут напал ніяк не меншы - гэта даказалі хакеісты каманд Прэзідэнта Беларусі і Гродзенскай вобласці ў першым матчы фінальнай серыі. Дзве шайбы ў вароты гаспадароў і адна, прапушчаная гасцямі. І гэта яшчэ ў першым перыядзе. Выніковы рахунак апынуўся на карысць каманды Прэзідэнта - 9:7. Але інтрыга захоўваецца.


Арганізуюць спаборніцтвы Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Федэрацыя хакея Беларусі. Ну а фінальная серыя вырашыцца перамогамі ў дзвюх гульнях. Такім чынам, хакеісты каманды Прэзідэнта і Гродзенскай вобласці яшчэ як мінімум адзін раз выйдуць на лёд. 19 красавіка ў Мінску.