Гарадскі этап спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба" стартаваў

10 февраля 2020
Барацьба маленькіх чэмпіёнаў за першыя кубкі і медалі пачалася сёння. Па добрай традыцыі ў лютым праходзіць гарадскі этап спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба" ў дывізіёне А малодшай узроставай групы. Дзецям па 12-14 гадоў. Турнір аб'ядноўвае гульцоў-аматараў - гэта дваровыя і школьныя каманды. У фінал сталіцы выйшлі 9 дружын, якія ўжо сталі пераможцамі раённых спаборніцтваў. Для юных хакеістаў удзел у турніры - гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе.

Пераможца і прызёры гарадскіх спаборніцтваў вызначацца 18 лютага. Лепшым гульцам уручаць медалі, кубкі, салодкія прызы, таксама адзначаць лепшых па амплуа. Фіналісты гарадскога турніру прадставяць Мінск на рэспубліканскім турніры "Залатая шайба".