Дамы-інтэрнаты і рэабілітацыя маладых інвалідаў - у Валожыне падведзены вынікі сацыяльнай работы за 2023 год у Мінскай вобласці

16 февраля 2024

16 лютага ў Валожыне ацанілі плён сацыяльнай работы за 2023 год у Мінскай вобласці. У зале сабраліся дэлегацыі з кожнага раёна. Былі абмеркаваны дзейсныя метады і праграмы для аказання кваліфікаванай дапамогі ў тэрытарыяльных цэнтрах і дамах-інтэрнатах, а таксама ўмовы для рэабілітацыі маладых інвалідаў і сацыяльнай падтрымкі іх бацькоў.

Адзначаны рост колькасці шматдзетных сем'яў, якія жывуць на тэрыторыі Мінскай вобласці. Больш за 20 тыс. бацькоў выхоўваюць як мінімум траіх дзяцей. Пасля афіцыйнай часткі прагучалі музычныя прызнанні і віншаванні ў гонар адданых сваёй справе спецыялістаў, якія штодня працуюць на карысць людзей.

Сёння ў Мінскай вобласці больш за 7 тыс. добразычлівых прафесіяналаў, якія задзейнічаны ў галіне працы, занятасці і сацпадтрымкі. Дарэчы, сёлета асабліва святочны перыяд для сацыяльнай сферы - 105 гадоў супрацоўнікі гэтай галіны пераймаюць вопыт і працягваюць дарыць клопат і ўвагу тым, для каго гэта асабліва неабходна.