Яўген Пузанаў стаў бронзавым прызёрам Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў фігурным катанні

15 февраля 2019

Таксама ў чацвёрты спаборніцкі дзень бронзавую ўзнагароду беларускай камандзе прынёс Яўген Пузанаў у фігурным катанні. Пасля кароткай праграмы беларус займаў чацвёртае месца, а паспяховае выступленне ў адвольнай, дзе ён стаў другім, дазволіла ўвайсці ў тройку прызёраў. Золата ў Ільі Яблакава з Расіі, другі - эстонец Міхаіл Сялеўка. Спаборніцтвы завершацца сёння, нашы атлеты выступяць у лыжных гонках, біятлоне і шорт-трэку.