У Пухавіцкім раёне сутыкнуліся маршрутка і грузавік

25 октября 2019

Моцны туман ускладняе сітуацыю на дарозе. Так, сёння раніцай у Пухавіцкім раёне сутыкнуліся маршрутка і грузавік. Апошні спыніўся, каб прапусціць пешаходаў. Тым часам вадзіцель мікрааўтобуса з-за туману не заўважыў аўто. У выніку пацярпелі восем чалавек.

Вадзіцелям варта быць уважлівымі. Смуга рассеецца толькі заўтра днём. У сталіцы будзе пахмурна. Пры гэтым тэмпература паветра павысіцца да 13 градусаў. У нядзелю пацяплее да 16. А вось на наступным тыдні зноў пахаладае - у сераду прагназуюць усяго чатыры градусы цяпла, магчымы мокры снег.