Яшчэ чатыры зборныя забяспечылі сабе выхад у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы - 2020 па футболе

15 ноября 2019

Гэта каманды Францыі, Турцыі, Англіі і Чэхіі. Чэхі атрымалі валявую перамогу над Косавам - 2:1 і тым самым пазбавілі апанента шанцаў на кантынентальны форум. Касавары паспрабуюць адабрацца праз Лігу нацый, дзе з вялікай доляй верагоднасці ў сакавіку ў паўфінале згуляюць з Паўночнай Македоніяй, беларусы - з грузінамі.