Уладзімір Макей сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй Малайзіі

19 августа 2014
Тэма развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Малайзіі знайшла працяг і падчас сустрэч парламенцкай дэлегацыі з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што беларускі бок высока ацэньвае візіт у Мінск прадстаўнікоў парламента Малайзіі і разлічвае на істотнае нарошчванне беларуска-малайзійскага супрацоўніцтва па выніках гэтага візіту. Ён таксама выказаў словы спачування ў сувязі з авіякатастрофай малайзійскага самалёта ў ліпені ў Данецкай вобласці.