Ягор Герасімаў пазмагаецца за выхад у паўфінал турніру ў Марсэлі з канадцам Феліксам Ажэ-Альясімам

21 февраля 2020
Арыенціровачна ў 22:30 Ягор Герасімаў пазмагаецца за выхад у паўфінал турніру ў французскім Марсэлі з канадцам Феліксам Ажэ-Альясімам. Нагадаем, што на папярэдняй стадыі беларус паднёс сенсацыю, упершыню ў кар'еры абгуляўшы 10 ракетку свету. Ім стаў бельгіец Давід Гафен. У анлайн-рэйтынгу Ягор падняўся на 65 радок.