Дзвюма эстафетнымі гонкамі завершыцца сёння другі этап Кубка свету па біятлоне

10 декабря 2017

Дзвюма эстафетнымі гонкамі ў аўстрыйскім Хахфільцэне завершыцца сёння другі этап Кубка свету па біятлоне. Галоўныя надзеі беларускіх балельшчыкаў звязаныя з нашымі дзяўчынамі. На старт выйдуць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар'я Домрачава, якая напярэдадні выйграла бронзу ў гонцы праследавання. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 16:00.

А ў 13:20 на гэтай жа спартыўнай кнопцы прамая трансляцыя мужчынскай гонкі, дзе Беларусь прадставяць Максім Варабей, Антон Смольскі, Віктар Крыўко і Раман Ялётнаў.