Два залатыя і два бронзавыя медалі заваявалі беларускія спартсмены ў Славеніі

11 мая 2015

Два залатыя і два бронзавыя медалі заваявалі беларускія спартсмены на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Славеніі. На трэцюю прыступку п'едэстала паднімаліся двойка двухлопасцевая Дзмітрый Фурма - Дзяніс Суровец і Таццяна Кухта ў адзіночцы. У чацвёрцы двухлопасцевай перамаглі Дзяніс Мігаль, Мікалай Шарлап, Вадзім Лялін, Ігар Пашэвіч. У адзіночцы ўпэўненае першае месца ў 42-гадовага ветэрана нашай каманды Кацярыны Карстэн.