Дзве беларускія тэнісісткі сёння правядуць матчы 1/8 фіналу турніру Уімблдон

6 июля 2015

Дзве беларускія тэнісісткі сёння правядуць матчы 1/8 фіналу прэстыжнага тэніснага турніру Уімблдон. І калі для Вікторыі Азаранкі гэта стадыя зусім не мяжа летуценняў, то Вольга Гаварцова так далёка па сетцы не прасоўвалася ніколі. У апанентах у Азаранкі - швейцарка Белінда Бенчыч, паядынак пачнецца прыкладна ў 17.00. Гаварцова згуляе з амерыканкай Мэдзісан Кіс, пачатак гэтага матча ў 13 гадзін 30 хвілін. Прамыя трансляцыі з кортаў лаўн-тэніснага клуба тэлеканал "Беларусь 5" пачне ў 15.00.