Сёлета Беларусь атрымлівае рэкордны ўраджай збожжавых

21 августа 2014
На сённяшні дзень па краіне ўбрана 99,3% плошчаў. Намалочана 9 мільёнаў і амаль 167 тысяч тон. Гэта пакуль без уліку кукурузы і крупяных культур. Усяго ж па выніках уборачнай краіна выйдзе на 10 мільёнаў тон. Аб гэтым заявілі прадстаўнікі Мінсельгасхарчу сёння на прэс-канферэнцыі.
Умовы надвор'я сёлета выканалі добрую ролю, аднак галоўным фактарам поспеху называюць строгае выкананне тэхналогій і значны ўклад краіны ў развіццё аграпрамысловага комплексу.