У Кэтрын Мідлтан пачаліся схваткі

23 апреля 2018

У Кэтрын Мідлтан, як толькі што стала вядома, пачаліся схваткі. Герцагіню Кембрыджскую даставілі ў шпіталь Святой Марыі ў Лондане. У бальніцу яна прыехала з мужам прынцам Уільямам. Пад вокнамі ўжо сабраўся натоўп разявак. Пол будучага члена каралеўскай сям'і трымаюць у таямніцы. У 2013 годзе Кэтрын нарадзіла першынца Джорджа, праз два гады - дачку Шарлоту.