Дзмітрый Шэршань - сярэбраны прызёр этапу Кубка свету па дзюдо ў Будапешце

24 июня 2014
Беларускі дзюдаіст у фінале спаборніцтваў у катэгорыі да 66 саступіў японцу Кенга Такаічы. Адзначым, што на гэтым форуме разыгрываюцца ачкі для ліцэнзіі ў Рыа. Акрамя таго, гэты старт разглядаецца як этап падрыхтоўкі каманды да чэмпіянату свету.