Мінск удастоены ўзнагарод адразу ў дзвюх намінацыях паводле версіі аўтарытэтнага часопіса fDi Magazine

20 марта 2016

І вось яшчэ адно пацвярджэнне на сусветным узроўні аб перавагах інвестыцыйнага клімату ў Беларусі. Мінск на тыдні ўдастоены ўзнагарод адразу ў дзвюх намінацыях паводле версіі аўтарытэтнага часопіса FDI Magazine. Гэта адно з падраздзяленняў брытанскай газеты Financial Times.

Такім чынам, беларуская сталіца трапіла ў "Топ-2 буйных еўрапейскіх гарадоў па эфектыўнасці расходаў на вядзенне бізнесу", а таксама "Топ-10 буйных гарадоў па найлепшай стратэгіі прыцягнення прамых замежных інвестыцый". Усяго ж удзел у конкурсе прынялі больш як 220 гарадоў.

Нараўне з Мінскам былі адзначаныя Кіеў, Прага, Бухарэст, Варшава, Кёльн. Пры састаўленні рэйтынгу ўлічваліся амаль 100 незалежных паказчыкаў, уключаючы эканамічны патэнцыял, чалавечыя рэсурсы, а таксама якасць інфраструктуры. Узнагароды атрымаў асабіста мэр Мінска Андрэй Шорац, ва ўрачыстай цырымоніі ў Канах прыняў удзел і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.