З пачатку года ў Мінску ўжо высадзілі звыш 5 000 дрэў

9 марта 2020
Цёплае надвор'е ў Беларусі спрыяе гарадскому азеляненню. Яго праводзяць амаль без перапынкаў. З пачатку года ў Мінску ўжо высадзілі звыш 5 000 дрэў. У тым ліку і дарослых. Дзякуючы спецыяльнай тэхніцы расліны, якія больш за 10 гадоў раслі ў гадавальніках, без пашкоджанняў размяшчаюць на новым месцы. Так, да прыкладу, аднаўляюць зялёныя насаджэнні на тэрыторыях гарадскіх паркаў. 

Добраўпарадкаванне зараз ідзе ва ўсіх раёнах Мінска. Рыхтуюць месцы для кветкавых кампазіцый. Іх пачнуць высаджваць зусім хутка.