"Дынама" праходзіць у групавы раунд Лігі Еўропы

28 августа 2015

ільярэал", "Вікторыя "і "Рапід". У Манака прайшла жараб'ёўка другога па значнасці клубнага турніру Старога Свету - Лігі Еўропы. Мінскае "Дынама" трапіла ў квартэт "Е", дзе пазмагаецца з камандамі з Іспаніі, Чэхіі і Аўстрыі. У плэй-оф праходзяць два клубы з чатырох.

Напярэдадні дынамаўцы ў найцяжэйшай барацьбе выбілі з турніру аўстрыйскі "Рэд Бул", перамогшы дома 2:0. На выездзе мінчане з такім жа лікам саступілі. Гэтым разам усё вырашыла серыя пенальці. Героем стаў варатар Аляксандр Гутар, які адбіў адразу тры ўдары. Такім чынам, "Дынама" праходзіць у групавы раўнд Лігі Еўропы  другі год запар. Нагадаем, напярэдадні сваіх сапернікаў па Лізе чэмпіёнаў даведаўся БАТЭ. Гэта "Барселона", "Рома" і "Баер Леверкузен".