"Дынама" адпраўляецца на двухматчавую выязную серыю

23 ноября 2016

Крызісу ў камандзе не было. Не выкарыстоўвайце больш гэта слова. Так звярнуўся галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Крэйг Вудкрафт да журналістаў на прэс-канферэнцыі. "Зубры" перамаглі ў трэцім матчы запар. Гэтым разам па булітах быў абыграны "Ёкерыт" - 3:2.

Бела-сінія на 6-ым месцы ў турнірнай табліцы Захаду. "Дынама" адпраўляецца на двухматчавую выязную серыю па маршруце Рыга - Ніжні Ноўгарад.