У Мінскай вобласці знізілася колькасць карупцыйных злачынстваў на трэць

4 февраля 2015

Гэта нам сёння паведамілі на прэс-канферэнцыі ў пракуратуры вобласці. Акрамя таго, паменшылася колькасць цяжкіх, рэцыдыўных злачынстваў, а таксама грабяжоў і разбояў. Але ў цэлым па вобласці колькасць злачынстваў павялічылася. Зараз пракуратура вобласці распрацоўвае комплекс прафілактычных мер, каб знізіць гэтыя паказчыкі.

Самы высокі ўзровень злачынстваў сёлета зафіксавалі ў Лагойскім, Смалявіцкім і Пухавіцкім раёнах.