"Дынама-Мінск"- "Ёкерыт". Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" у 18:20

8 октября 2018

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" завяршае сёння трохматчавую выязную серыю рэгуляркі КХЛ сустрэчай з фінскім "Ёкерытам". Каманда з Хельсінкі ў тройцы лідараў Заходняй канферэнцыі. У 13 гульнях 9 перамог. Адна з іх была здабытая на "Мінск-Арэне". У верасні "зубры" саступілі "джокерам" - 1:4. Ці будзе сёння рэванш, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5" у 18:20.