Аб фальсіфікацыі атручэння Навальнага. Тая самая перахопленая гутарка Варшавы і Берліна

4 сентября 2020
Вось ужо другі дзень шматлікія сусветныя СМІ і эксперты абмяркоўваюць учарашнюю заяву нашага прэзідэнта, зробленую падчас сустрэчы з расійскім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мішусціным. Аляксандр Лукашэнка назваў інфармацыю аб атручэнні Навальнага фальсіфікацыяй. Тэма стала гучнай і не сыходзіць з газетных палосаў дагэтуль.

Нагадаем, на некалькі дзён раней канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што Аляксей Навальны быў атручаны ядам "Навічок". І нібы вынікі экспертызы не пакідаюць у гэтым ніякіх сумненняў. Аляксандр Лукашэнка гэтую інфармацыю аспрэчыў. 

Беларускі бок абапіраецца на пэўныя факты, аб чым наш прэзідэнт і распавёў напярэдадні. Атрымалася перахапіць гутарку Варшавы і Берліна. З гэтай тэлефоннай гутаркі стала зразумелай і задума заявы Меркель. Адказ - у красамоўнай цытаце з перахопленай гутаркі: "Каб адбіць жаданне Пуціну саваць нос у справы Беларусі".  Як стала зразумела з яшчэ адной цытаты, банальна жадалі насаліць Расіі, ведаючы, што менш чым праз тыдзень у іх рэгіянальныя выбары. 

Германія аспрэчыла словы А. Лукашэнкі аб фальсіфікацыі атручэння А. Навальнага


Чакана рушыла ўслед рэакцыя Берліна. Зрэшты, куды ім было дзявацца?! Урад Германіі словы беларускага прэзідэнта аспрэчвае. Маўляў, што гэта: "Зразумела, няпраўда". Аднак пацвярджае сказанае Аляксандрам Лукашэнкам запіс тэлефоннай гутаркі. Што ж... Сёння ў нас ёсць магчымасць апублікаваць яе расшыфроўку. Вашай увазе! 

Што ж, як гаворыцца, далей без каментарыяў…