У Мінску сёння - другі бібліятэчны дзень кніжнай выставы

6 февраля 2014

І ён абяцае не менш насычаную літаратурную праграму. Для наведвальнікаў арганізуюць прэзентацыі кніг, адбудуцца аўтограф-сесіі. Цікавымі будуць інтэрактыўныя сустрэчы з амерыканскім аўтарам коміксаў Джошам Элдэрам. Коміксы можна будзе паспрабаваць намаляваць і самаму. Дарэчы, амерыканская літаратура ўпершыню прымае ўдзел у кніжным форуме ў Мінску. Сёлета на выставе прапанавана больш як 600 экспанентаў з 26 краін. Форум адкрыты да 9 лютага.