Дзесяць гульнявых сталоў і суперсучасная зала для настольнага тэніса

7 февраля 2016

Дзесяць гульнявых сталоў і суперсучасная зала для настольнага тэніса - такі падарунак нядаўна адкрытаму барысаўскаму стралковаму клубу зрабіў спартыўны клуб прафсаюзаў Беларусі. Адразу новы інвентар выпрабавалі ў справе амаль 200 юных спартсменаў з розных гарадоў вобласці. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адкрыла ўжо больш за 100 спартыўных клубаў і цэнтраў па ўсёй краіне, у якіх займаюцца 47 тысяч дзяцей.