Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на шостым этапе Кубка свету па біятлоне

20 января 2018

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на шостым этапе Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы. Перамогу атрымала немка Лаура Далмаер.

На фінішы гонкі за другую пазіцыю Дар'я Домрачава змагалася з італьянкай Даратэяй Вірэр. Беларуска наступіла на палку адштурхвання італьянкі і спыніла барацьбу, дазволіўшы Вірэр фінішаваць другой.

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на шостым  этапе Кубка свету па біятлоне

Фота и відэа IBU World Cup