Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Латвіі

19 июля 2018

Беларусь будзе ўлічваць дзеянні НАТА на межах, але ў выстройванні ваеннай палітыкі не мае намеру нагнятаць напружанасць у рэгіёне. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам у Рызе па выніках перамоў з міністрам замежных спраў Латвіі. Таксама Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, што Беларусь не плануе размяшчаць замежныя ваенныя базы на сваёй тэрыторыі. Падчас сустрэчы кіраўнікі МЗС абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін, сітуацыю ў рэгіёне, аспекты бяспекі, узаемадзеянне ЕС і Беларусі, размова таксама ішла аб падрыхтоўцы дзяржаўных візітаў.