Дар'я Домрачава працягвае трыўмфальную барацьбу за Вялікі хрустальны глобус

24 января 2015

Учора на этапе Кубка свету ў Італіі беларуска выйграла спрынт. Сёння яна паспрабуе захаваць першае месца ў гонцы пераследавання. Яе перавага на старце над Макарайнен - 27 секунд. Добрыя шанцы на поспех і ў Надзеі Скардзіны. Яна пойдзе на дыстанцыю 7-я. Прамая трансляцыя гонкі на тэлеканале "Беларусь 2" у 17:25.