Дар'я Домрачава афіцыйна завяршыла сваю спартыўную кар'еру

25 июня 2018

Герой Беларусі Дар'я Домрачава афіцыйна завяршыла сваю спартыўную кар'еру. Сёння на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Мінску Даша паведаміла пра сваё рашэнне журналістам. Дар'я Домрачава падкрэсліла, што галоўным матывам такога выбару стала немагчымасць знайсці кампраміс паміж выхаваннем дзіцяці і прафесійнай кар'ерай біятланісткі.

Нагадаем, Дар'я Домрачава - адзіная ў гісторыі біятлона чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Адзначым, падтрымаць Дашу прыехаў і муж беларускі кароль біятлона Уле-Эйнар Б’ёрндален.