Нацыянальны аэрапорт Мінск паўстаў у абноўленым выглядзе

5 марта 2014
У Нацыянальнага аэрапорта Мінск з'явіліся дадатковыя 9 тысяч квадратных метраў. Абноўленыя інтэр'еры сёння журналістам прадэманстравала кіраўніцтва аэрапорта.

Адпаведнасць міжнародным стандартам - гэта не толькі павелічэнне плошчы, але і адзіная зона рэгістрацыі пасажыраў. Адно з галоўных змяненняў - запуск новай багажнай сістэмы. Багаж (прычым, як для ўнутраных, так і для міжнародных рэйсаў) падчас рэгістрацыі будзе аўтаматызавана збірацца ў адзіным вузле, а пасля праверкі размяркоўвацца па кірунках.

Да паслуг пасажыраў VIP-залы - зоны адпачынку, Wi-Fi, разнастайныя кафэ. Турыст таксама можа разлічваць на індывідуальны пашпартны кантроль, рэгістрацыю, афармленне багажу і сустрэчу ля трапа. Рэканструкцыя дазволіць павялічыць прапускную здольнасць аэрапорта амаль у два разы. Адзначым, раней тэрмінал прымаў 3,5 мільёна пасажыраў за год.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя