Асноўныя паказчыкі па развіцці Аршанскага раёна за першае паўгоддзе выконваюцца

6 августа 2019

Многія на ўзроўні сярэднеабласных. Адставанне пакуль толькі па аграрным сектары. Пра гэта нашаму тэлеканалу паведаміла мясцовая ўлада. Створана звыш 400 новых рабочых месцаў, павялічваюцца паступленні ў раённую казну ад буйных прадпрыемстваў і малога бізнесу. За паўтара месяца зарэгістравана і 18 ІП. Вялікую асветніцкую працу праводзіць бізнес-інкубатар. Тым, хто толькі адкрывае сваю справу, дапамагаюць з афармленнем дакументаў і на 5 гадоў бясплатна даюць памяшканне. Праграма развіцця Аршанскага раёна разлічана да 2023 года. Там 18 падпраграм. Гэта мадэрнізацыя прамысловага комплексу, сацыяльнай і жыллёва-камунальнай сфер.