Дар'я Домрачава і Антон Кушнір сёння атрымалі алімпійскія медалі

18 февраля 2014

Сведкамі беларускага трыумфу стала запоўненая балельшчыкамі ўсіх краін, у тым ліку і Беларусі, плошча Медал Плаза. Нацыянальныя флагі нашай краіны трымалі ў руках і дарослыя, і дзеці. Эмоцыям і захапленню гледачоў не было мяжы. І, нягледзячы на праліўны дождж, шчаслівыя балельшчыкі віталі трыумфатараў. Дар'я Домрачава з'явілася перад сваімі прыхільнікамі з чароўнай усмешкай.


Алімпійскі скачок Антона Кушніра - самы складаны ва ўсёй лыжнай акрабатыцы. Шматлікія спецыялісты назвалі залаты скачок беларуса самым лепшым за ўсю гісторыю фрыстайла. Заслужаны па праве медаль Антон атрымаў услед за Дар'яй Домрачавай пад шквал авацый.


Яшчэ адзін дзень трыумфу ўвойдзе ў гісторыю беларускага спорту. Дзве перамогі і два залатыя медалі. Нашы чэмпіёны - Дар'я Домрачава і Антон Кушнір - падзяліліся сваімі эмоцыямі адразу пасля ўзнагароджання.