Новая серыя праекта "Лёс гігантаў" у 21:45 на "Беларусь 1"

11 марта 2016

Людзі, якія глядзелі на свет праз прызму фотаапарата. Канструктары, інжынеры, калекцыянеры і проста аматары здымаць на плёнку сёння ў праекце "Лёс гігантаў - 4". Першае селфі на савецкім экране, чаму вырабам фотаапаратаў займалася Міністэрства ваеннай прамысловасці, і сакрэтная фотатэхніка органаў дзяржбяспекі. Глядзіце сёння пасля "Панарамы".