"Чыжоўка-Арэна" ў чаканні чэмпіянату свету па хакеі сярод аматарскіх каманд

2 января 2016

З 4-га па 7-га студзеня ў спарткомплексе пройдзе Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта. Нашу краіну на гэтых спаборніцтвах традыцыйна прадставіць каманда Кіраўніка дзяржавы. У Мінск ужо пачынаюць прыбываць удзельнікі. Сёння сустракаем хакеістаў з Арабскіх Эміратаў. Усяго ж у Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта выступяць 8 каманд. Удзельнікі, якія па выніках групавой стадыі стануць другімі, пазмагаюцца за бронзу. А пераможцы сустрэнуцца ў фінале. За ўсю гісторыю Калядны турнір выйгравалі толькі дзве каманды: Беларусі (8 разоў) і Расіі (3 разы). Хто будзе пераможцам на гэты раз, хутка даведаемся. Ужо ў панядзелак нашы хакеісты згуляюць са Швейцарыяй.