Фінал Кубка Беларусі па футболе адбудзецца 25 мая

25 мая 2024

Хто стане пераможцам - "Нёман" або "Іслач"? Сёння пройдзе фінал Кубка Беларусі па футболе. Адзін з галоўных матчаў у сезоне прыме стадыён "Тарпеда" ў Жодзіне. Бітву за трафей у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 18:55.

Для "Нёмана" гэты кубак можа стаць другім у гісторыі пасля поспеху 1993 года. "Іслач" жа яшчэ ні разу не выйгравала такі сур'ёзны трафей.