С. Любецкая: Праект новай Канстытуцыі Беларусі адказвае запытам людзей

6 ноября 2021
Праект Асноўнага закона краіны адказвае запытам людзей. Такое меркаванне нашаму тэлеканалу выказала Святлана Любецкая, член Канстытуцыйнай камісіі. Над дакументам працуюць без выхадных. Зараз абноўлены праект знаходзіцца ў даволі высокай ступені гатоўнасці. Галоўнае - новыя прапановы не павінны дэстабілізаваць становішча ў грамадстве. Дарэчы, апошняе слова ў прыняцці дакумента будзе за беларусамі.  Бо праект закона вынесуць на ўсенароднае абмеркаванне. 

Якая будучыня закладзена ў аснову галоўнага закона краіны? Што ў новай Канстытуцыі асабліва важна для краіны ў цэлым і для кожнага беларуса ў прыватнасці? Поўную версію інтэрв'ю глядзіце ў "Галоўным эфіры" ў гэту нядзелю.