Чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў па дзюдо Марына Слуцкая падзялілася планамі на будучыню

25 июня 2019

З трыумфам Марыну Слуцкую павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пасля перамогі медалістка ўжо ў нашай студыі распавяла пра свае эмоцыі, уражанні і, вядома ж, значнасць спаборніцтваў. Таксама чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў па дзюдо падзялілася меркаваннем, чаму заваяваць узнагароду аказалася няпроста для яе калег. Залаты медаль стаў для 27-гадовай дзюдаісткі самым значным дасягненнем у кар'еры. У 2017 Слуцкая выйграла чэмпіянат Еўропы, а ў 2013 стала трэцяй на ўніверсіядзе ў Казані.

Марына Слуцкая падзялілася і планамі на будучыню. Запаветнае жаданне - патрапіць ужо на Алімпійскія гульні, а таксама заваяваць медаль чэмпіянату свету. Спартсменка адзначыла і атмасферу ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яе замежных калег уразіла "Чыжоўка-Арэна" і, вядома ж, прыгажосць беларускай сталіцы.