2 мая ў Адэсе стане Днём памяці па загінуўшых

6 мая 2014

Такое распараджэнне падпісаў выконваючы абавязкі мэра горада. Сёння працягнуць хаваць загінуўшых у сутыкненнях 2 мая. Паводле афіцыйных звестак, з 46 ахвяраў 5 былі застрэленыя, 8 загінулі пры падзенні з вышыні, астатнія 24 памерлі ад апёкаў і атручвання ўгарным газам. Сярод ахвяраў - 6 жанчын. Узрост загінуўшых ад 18 да 62 гадоў.


Тым часам стала вядома, што з-за абвастрэння сітуацыі на ўсходзе краіны шэраг украінскіх банкаў прыпыняе работу некаторых аддзяленняў. Гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на прэс-службы як мінімум пяці фінансавых арганізацый. У спісе гарадоў, дзе прыпынена дзейнасць, фігуруюць Краматорск, Славянск, Данецк, Луганск, Адэса.