Чэмпіянат Еўропы па гандболе: Беларусь - Аўстрыя. Сёння на "Беларусь 2"

22 января 2020
Без шанцаў на плэй-оф, але з жаданнем  прыгожа завяршыць для сябе гандбольны чэмпіянат Еўропы. Сёння наша нацыянальная каманда правядзе заключны паядынак асноўнага раўнда, дзе сапернікам стане зборная Аўстрыі - наш канкурэнт за  чацвёртую пазіцыю ў групе. Акрамя таго, беларусы захоўваюць і мінімальныя шанцы на ўдзел у алімпійскай кваліфікацыі. Аднак першы крок на шляху да яе - перамога над Аўстрыяй. 

"Беларусь 2" пакажа паядынак з удзелам каманды Юрыя Шаўцова ў 20:05.