Законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ўнесены ў парламент

24 июня 2019

Дакумент распрацаваны па даручэнні Прэзідэнта  Міністэрствам унутраных спраў сумесна з Вярхоўным судом і Генпракуратурай. Праект ужо  адобрыў Кіраўнік дзяржавы, і ў найбліжэйшы час яго разгледзяць дэпутаты. Амністыя  закране так званыя льготныя катэгорыі грамадзян. Гэта непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, бацькі-адзіночкі, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў, інваліды і невылечна хворыя. Пасля разгляду дэпутатамі дакумент  пойдзе ў Савет Рэспублікі і затым  на  падпісанне Прэзідэнту.