Чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў Раўбічах. Вынікі другога дня

27 февраля 2020
Другі дзень чэмпіянату Еўропы па біятлоне адзначаны дзвюма гонкамі - у Раўбічах прайшлі эстафеты. У адзіночнай нашу каманду прадстаўлялі Ганна Сола і Віктар Крыўко. У змяшанай хваляваліся за Дынару Алімбекаву, Ірыну Крыўко, Антона Смольскага і Сяргея Бачарнікава. І калі ў першым выпадку  было ўсё адназначна (на жаль, наша двойка прыбыла на фініш толькі 13-й), то ў змяшанай эстафеце  сітуацыя даволі спрэчная. Да апошніх метраў дыстанцыі  беларусы захоўвалі шанцы на медалі. Але фінішавалі  чацвёртыя. Як высветлілася пазней,  на адным з этапаў гонкі нашага спартсмена з трасы спіхнуў нарвежац. Беларусы падалі апеляцыю. Цырымонію ўзнагароджання перанеслі на суботу. 

Самыя эмацыянальныя моманты гэтага дня ў Паўла Капуцкага (відэа).