У Сочы завяршаецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў ШАС

1 декабря 2017

Асноўнай тэмай саміта стала паглыбленне гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва ў арганізацыі. Беларусь на сустрэчы - назіральнік. Нашу дэлегацыю ўзначальвае прэм'ер-міністр.

На палях саміта ў Андрэя Кабякова прайшоў і шэраг двухбаковых сустрэч. Так, на перамовах з намеснікам прэм'ер-міністра Манголіі Улзійсайханам Энхтуўшынам бакі адзначылі неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва. За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпадносін створаная добрая база для плённых кантактаў, і іх трэба развіваць.

Пашыраць палітычныя і эканамічныя адносіны з Беларуссю зацікаўлены і Іран. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэзідэнт гэтай краіны. Эсхак Джахангіры на сустрэчы з Андрэем Кабяковым адзначыў, што Тэгеран разлічвае на візіт неўзабаве Прэзідэнта Беларусі.