Чаго нам чакаць на Алімпіядзе ў Токіа? Прагнозы спартыўнага аглядальніка Мікалая Стула

19 ноября 2019
Як вядзецца падрыхтоўка, падчас сённяшняй размовы  на алімпійскім сходзе  Прэзідэнт, які ўзначальвае НАК, і чалавек, неабыякавы да спорту, выразна пазначыў задачы і прыярытэты спартыўнай галіны. І галоўная найбліжэйшая мэта -   Алімпіяда ў Токіа. 

Як вядзецца падрыхтоўка, як палепшыць вынікі і, наогул, якія надзеі? Наш спартыўны аглядальнік Мікалай Стула, які таксама прысутнічаў сёння на вялікім спартыўным сходзе, шмат гутарыў пра гэта ў кулуарах са спартсменамі і трэнерамі. Да таго ж у яго за плячамі ўжо 6 алімпіяд, ёсць з чым параўнаць.

Па прагнозах і адчуваннях  чаго нам чакаць у Токіа? 

Мікалай Стула: Па адчуваннях,   у спорце заваёўваць медалі становіцца ўсё складаней. Таму што канкурэнтнае асяроддзе  становіцца ўсё больш жорсткім. Таму перамагаюць толькі байцы. Калі ты не паказаў сваю мяжу магчымасцяў - нічога не будзе.

А паводле  прагноза. Не сакрэт, што львіную долю ўзнагарод забіраюць такія монстры, як ЗША, Кітай і гэтак далей. Каб змагацца з імі,   важна не спыняцца ў развіцці, пераймаць тэхналогіі. Урэшце,  не прайграваць тым, хто яшчэ ўчора быў ззаду нашай каманды. Так, у кулуарах мы шмат гаварылі на гэтую тэму. Некаторыя спартсмены, досыць моцныя сёння, але, на жаль, не могуць паехаць у Токіа з-за папярэдніх допінгавых грахоў. Вось што крыўдна! І вось што на гэты конт гавораць прафесіяналы (відэа).