Рыбалка пад Рэчыцай абвінулася трагедыяй

5 февраля 2019

Двое мужчын праваліліся пад лёд на Ведрыцкім канале. Спецыялісты Асвода аператыўна прыбылі на месца і аказалі дапамогу. Адзін з іх ужо дома, другі - 67-гадовы мясцовы жыхар - памёр. Паводле слоў відавочцаў, мужчыны рыбачылі з парушэннямі правіл паводзін на лёдзе і былі без камізэлек.

Сяргей Касцючэнка, вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Асвод: "Умовы былі складаныя, таму што лёд вельмі тонкі, і падабрацца да рыбакоў, якія ўжо знаходзіліся ў даволі вялікай палонцы, было складана. Праваліўся пад лёд начальнік выратавальнай станцыі. Пасля быў вымушаны ў палонку кінуцца вадалаз для аказання дапамогі. Спачатку яны вынялі з вады мужчыну 63 гадоў, а потым 67-гадовага рыбака".

Спецыялісты падкрэсліваюць: зараз на шматлікіх вадаёмах лёд друзлы, з мноствам прамоін, неаднастайны - ад нуля да 20 сантыметраў. Але нават у месцах найбольшай таўшчыні ён нетрывалы, таму знаходжанне на лёдзе можа каштаваць жыцця.