Cамыя юныя хакеісты сёння выйшлі на лёд "Чыжоўка-Арэны"

13 февраля 2018

Першыя кубкі і медалі для маленькіх чэмпіёнаў. Cамыя юныя хакеісты сёння выйшлі на лёд "Чыжоўка-Арэны". Там завяршыўся гарадскі этап спаборніцтваў "Залатая шайба". Традыцыйна турнір аб'ядноўвае гульцоў-аматараў - гэта дваровыя і школьныя каманды. У фінал выйшлі 9 дружын. Перамогу святкавалі хакеісты Партызанскага раёна. У тройку лепшых увайшлі каманды Фрунзенскага і Маскоўскага. Па выніках турніру вызначылі і лепшых гульцоў.

Спаборніцтвы праходзяць і ва ўсіх абласцях. Наймацнейшыя каманды сустрэнуцца на рэспубліканскім чэмпіянаце.