Бронза чэмпіянату краіны па хакеі, магчыма, будзе разыграная сёння

12 апреля 2019

Напярэдадні салігорскі "Шахцёр" выйграў у гасцях у "Дынама-Маладзечна" з лікам 4:3 і павёў у серыі да трох перамог за трэцяе месца Экстралігі 2:1. Адзначым, што "гарнякі" прайгравалі ў матчы 1:2.

Пачатак паядынку ў Маладзечне ў 19:00. Нагадаем, раней чэмпіёнамі Беларусі сталі хакеісты мінскага "Юнацтва", якія ў вырашальным паядынку абгулялі гродзенскі "Нёман".