У Мінску плануюць абсталяваць 10 велагаражоў на платных паркоўках для аўтамабіляў

8 февраля 2019

Інфраструктура для велааматараў у Мінску пашыраецца. Сёлета плануюць абсталяваць 10 велагаражоў на платных паркоўках для аўтамабіляў. Зараз у сталіцы дзейнічае 8 такіх міні-стаянак. Адна з іх разлічана больш чым на 30 веласіпедаў. Месцы, дзе размесцяцца новыя ангары для двухколавага транспарту, могуць прапанаваць самі мінчане. Дастаткова пакінуць сваю заяўку на адпаведную стаянку. Улічваючы прапановы і пажаданні гараджан, будуць вызначаны месцы для новых велапарковак.

На сёння ў сталіцы для велааматараў абсталявалі больш за 300 месцаў у васьмі закрытых велагаражах. Кошт веламесца на платнай паркоўцы ад 3 да 5 рублёў.